Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 52 —

Ой, ня быць мне перапелкай,
Крылейкаў ня меці,
Ні ў бор шчыры, ні ў лес цёмны
Мне не даляцеці!

Найгарчэйшыя у лузе
Ягады каліны,
Найцяжэйшая на службе
Доля у дзяўчыны.

Як я выйду маладзенька,
За вароты ў поле,
Паліюцца самі сьлёзы
З цяжанькай нядолі.

Ой, крывава паліюцца,
Мае горкі сьлёзы,
Бы расіца ў летню ночку
З беленькай бярозы.

Плачуць вочы век да веку
Дома і на полі—
Не па добрым чалавеку,
А па добрай волі.—

|}


АБ МУЖЫЧАЙ ДОЛІ.

Ходзяць гутаркі па сьвеце
Летам і зімою,
Ад вашэці да вашэці,
Ходзяць чарадою.

Па балючай, па вячыстай
Б’юць усё струне:
Абяднеў мужык дачыста,
Аж чуць-чуць дыхне!

Зьвёў сваю нядолю-долю.
У казіны рог,
Цёплай хаты, ўдоваль поля
Крыў бяднязе Бог.