Гавораць—ноч, хоць дзень на сьвеце,
І ты з усімі так крычы;
Крычаць: галей! Ідзі галеці,
Крычаць: маўчы! І ты маўчы.
Ідзі, куды нядоля гоне,
Рабі, што скажа ўсё яна:
Будзь рад, калі пад’еў сягоньня;
Мучэньня чарку ці да дна.
Павер папом, што там па сьмерці,
За мукі рай мецьмеш свае,
Бо пекла лепшага і чэрці,
Як тут, ня вынайдуць нідзе!
|}
БЯСПУТНАСЬЦЬ. Дзе сонца, дзе сонца прытульнага трэба,— Дзе песьні, пагудкі прызыўнай дзе трэба,— |
СІРОЦКАЙ ДОЛІ. Блудзіца сіротка па полі, Нічога беднай ня трэба:
|