Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/208

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 206 —

ФЭЛЬКАВА ВЯСЕЛЬЛЕ.

Вось і вяселейка,
Ў нашага Фэлькі!
Ў дзела захоплены
Міскі, бутэлькі.

Што называецца,
Музыка рэжа;
Полька, Лявоніха,
Знай, не залежа!

Хлопцы з дзяўчатамі
Ў жарты заходзяць,
Бабы шлюбоўнікам
Песьні заводзяць.

Людам паўнюханька
Хата набіта…
Гоман, таўпеханьне—
Пекла, і квіта!

Вось, каб дзе дзеўчынку
З гора абняці,
З чарачку выпіці
Дый пайсьці спаці!

1908 г.


ЛЯКАРСТВА.

БАЙКА.

Было гэта так, мой сватка:
Ляжала праз Нёман кладка,
Па ёй
З адной
Стараны шоў Паляк,
А з другой—шоў Ліцьвяк.
І вось праз час—ня помню ўжо які—
Сустрэлісь бедакі.