Гэта старонка была вычытаная
Запаланелісь вочы:
Ні той ні сёй ня хоча
Ні адступаць,
Ні ўніз скакаць.
Абодва ў гвалт і крык,
Як боскі сьвет вялік,
Нават поўхі ў работу
Пусьціць маюць ахвоту.
Аж тут, ні стуль, ні сьсюль вазьміся
Ды Мураўёва цень зьявіся!
Хоць цень, а ўсё-ж крапяч ухваткай:
Чапні ды бухні ў рэчку кладку
І з ёю так—
Абодвух задзірак…
Чытач, ты толькі ня пужайся:
Ліцьвін і Лях жывым застаўся,
Яшчэ дазналісь, што ў нязгодзе
Вада халодная ня шкодзе.
7/V—09 г.
|}
ДЗЕ НЯ КІНЬ—ДЫК КЛІН! —Ну. а як табе па службе: —Ах, ня дай Бог за чужою А сусед яму навучна
|