Ці-то вецер толькі ў волі жыве—
Дзе захоча і ляціць і плыве?
Я-ж куды не пасуліўся,
Ўсюды ў путах толькі віўся…
Мусіць трэба было!
Ці зямелька не гадуе людзей,—
Ці ў іх сэрца ястраб выпіў з грудзей?
Бо дзе з сэрцам не зьвяртаўся—
Я на камень натыкаўся…
Мусіць трэба было!
Ці дзявочы ручкі зьвялі ў бядзе?
Ці-ж нікога не галубяць нідзе?—
Каб я лёг і ў дамавіне—
Воч ніхто мне не зачыне…
Мусіць трэба ўжо так!
|}
ДАЙЦЕ МНЕ… Дайце мне волю, дайце арліную, Дайце мне долю, дайце багатую, Дайце мне сонца, сонца агнёвае, Дайце мне праўду дня ясьней яснага, 1907 г. |