Стрэціць зорку-зараніцу,
Прасьлязіцца з ёй сьлязою,
І сплыве ўплаў на зямліцу,
Разаўецца дзермязою.
Ў полі здольна з ветрам разам
Зажартуе, ў танок сходзе;
Згодна з борам важным сказам
Завурчыць аб непагодзе.
Ў лесе лісьцем зашалесьце,
З птушкай птушкай зашчабеча;
Па пуціне кіне весьці
Суму, шчасьця хаце нейчай.
І лунае, так лунае
Гэта песьня па ўсім сьвеце.
Плоту, путаў ані знае
Ад сталецьця да сталецьця!
29/X—18 г.
|}
МУСІЦЬ ТРЭБА БЫЛО. Пасьвячаю Вл. Cтанкевічанцы. Ці на небе ня мільён зорак льсьніць! Ці-то мала ўдоўж і ўшыр вырас сьвет?— Ці дарожак і на захад і ўсход
|