Перайсці да зместу

Старонка:Спадчына (1922).pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
— 101 —

ДУМКА.

Покуль старасьць неўдалая
Костак з ног ня вале,—
Рвіся, думка маладая
Туды, вышай, далей!

К таей праўдзе ненапраснай,
К шчасьцю і свабодзе,
Рвіся, покуль будзе ясна,
Покуль будзе годзе,

Гарапашна, непрасьветна
І ў душы і ў хаце,—
Стане горай няпрыветна,
Калі будзем спаці.

Дык жывучы скокам-бокам,
Покуль сэрца точыш,
Рвіся, думка, ненарокам,—
Знойдзеш, што захочаш!


КУДЫ НЕ ЎЦЯКАЮ…

Куды не ўцякаю
Ад долі сваей,
Усюды спаткаю—
Раней, ці пазьней.

Надзеі ўсе скруціць,
Засьвішча бядой,
І сэрца засмуціць,
І ліне сьлязой.

Магільную песьню
Ў душы запяе,
Нашле нуды плесьню
На думкі мае.

І б’юся-ж напрасна,
Як рыба аб лёд,
Ад долі няшчаснай
Няма мне варот!

1906 г.