Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/9

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

знайсьці ўсе закардонныя тавары, якія прыходзілі на Беларусь праз Польшчу, з Прыбалтыкі і з Масквы.

Да вышэйпрыведзенага агляду гандлю нам трэба дадаць яшчэ некалькі характарыстычных штрыхоў. Нам ужо прыходзілася зварочваць увагу на тое, што гандляры буйных гандлёвых местаў шырака захоплівалі дробныя рынкі, скупку па мястэчках і сёлах. Можна нават намеціць некаторую спэцыялізацыю ў тых мясцовасьцях, рынак якіх рабіўся слынным падвозам тых ці іншых тавараў. Вось некалькі прыкладаў: у Менск аколічныя жыхары звозілі для продажы хлеб. Тыя-ж крыніцы кажуць аб Чорнабылі, Мозыры, Пінску і Мераны. У Мозыр-жа на рынак звозілі мёд, прыводзілі жывёлу. Магілёў быў вядомы як рынак „зверя косматого“ , коняй і скур. У Мсьціслаў суседнія сяляне прыводзілі буйную і дробную жывёлу і прывозілі мёд прэсны. Рэчыца была рынкам продажы коняй.

Але наогул рынак складаўся з нямногіх тавараў, разьлічаных на далёкі збыт, і з рознастайнага сялянскага тавару, які везьлі на мясцовыя рынкі. Вось, напрыклад, сьпіс прадметаў, якія падвозіліся на рынак Магілёва і абкладаліся магілёўскім магістратам: мёд, лой, саланіна, замарожаная рыба (вазамі), салёная рыба (бочкамі), яблыкі (вазамі), гарэхі (вазамі), пшано, жывыя і бітыя сьвіньні, скуры, жывёла, хмель, воск, рагожы, кара і луб, сена, бярвеньні і іншы лясны матар'ял; прыносілі нават пляцёнкі дроў, драўлянае начыньне, смалу, дзёгаць, попел. Гэткім чынам, мясцовы рынак складаўся з самае рознастайнае сялянскае сыравіны.

Пакуль воск меў вялікае значэньне ў гандлі, дык яшчэ ў XVI сталецьці існавалі воскабойні, г. зн. прамысловыя заклады, дзе воск абчышчаўся, штампаваўся ў асобныя кругі і „цэхаваўся", г. зн. на ім клалі штэмпэль. Тут-жа адбывалася дзяржаўная скупка воску і спагнаньне з яго мытаў. Такія воскабойні былі ў Наваградку, Менску, Берасьці, Вільні, Полацку, Валкавыску, нават у такім маленькім мястэчку, як Пяшчатка. Былі воскабойні і ў іншых мясцох, напрыклад, у Бельску. За кардон вываз воску адбываўся галоўным чынам праз Ковенскую васковую камору. Аб маштабе вывазу воску можна судзіць па тым, што ў 20-х гадох XVI сталецьця праз ковенскую мытніцу праходзіла каля 1½ тысяч пудоў, г. зн. 1½ вагона ў год. На першым месцы стаяла віленская васковая камора, праз якую ў тыя-ж гады праходзіла каля 15 тысяч пудоў. Праз Полацак праходзіла каля 2.100 пудоў. Гандаль воскам, урэшце, у XVI сталецьці падае. Па захаваных справаздачах аб зборах васковага мыта можна бачыць гэты паступовы заняпад у