Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/8

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

і інш.) і скуплялі тут у сялян тавары. Гэтаму-ж дапамагаў і Віцебскі кірмаш.

Пакуль Смаленск быў пад уладай літоўска-беларускага князя, ён таксама прымаў удзел у рыскім гандлі. Маскоўскія купцы і ў пазьнейшыя часы хадзілі з Масквы ў Рыгу праз Дарагабуж і Смаленск.

Найбуйнейшым пунктам гандлю верхняга Падняпроўя з цягам часу зрабіўся Магілёў. Яго гандляры вялі даволі шырокія гандлёвыя зносіны. Мы бачылі, што Магілёўскія гандляры гандлявалі з Рыгай, Смаленскам, Віцебскам, бывалі ў Вільні, Менску, Кіеве, Жытоміры, Слуцку. Магілёўскія гандляры ахвоча езьдзілі ў чужыя краіны. У Люблін яны езьдзілі на тамашнія кірмашы 28 кастрычніка альбо 2 лютага. Адтуль яны прывозілі мануфактурныя альбо колёніяльныя тавары. Яны бывалі ў Таруні, Гданску, Гнезыіе, Краляўцы, Львове. Яны прабіраліся ў Маскву, а праз Смаленск таксама атрымлівалі маскоўскія хутры. Магілёўскае насельніцтва часта хадзіла на рыбныя промыслы на Украіну. Яны праз Кіеў хадзілі ў Калеў, Чаркасы, у Падолію і на Валынь. Усё гэта сьведчыць аб далёкім і шырокім кругу зносін.

Але, апроч таго. Магілёўскія гандляры з рэдкай энэргіяй будзілі мясцовы рынак. У мястэчках і сёлах Падняпроўя яны скуплялі пяньку, сала, лой, мёд прэсны, хлеб і, відавочна, тут-жа прадавалі далёкія прывозныя тавары. Можна адзначыць вельмі шырокую акругу, дзе ўсталіўся Магілеўскі скупнік: Копысь, Мсьціслаў, Крычаў, Прапойск, Рэчыца і нават Гомель, Ворша, Шклоў, Галоўчына, Бялынічы, Лукомль, Смаляны, Талачын, Глыбокае, Данілавічы і іншыя. Докумэнты, якія характарызуюць быт магілёўскіх гандляроў, пацьвярджаюць цесную сувязь іх з закардонным рынкам. Напрыклад, у пераліку прадметаў хатняга ўжытку пераважваюць рэчы, зробленыя і апрацаваныя з прывознага закардоннага матар'ялу, напрыклад: кашулі з коленскага палатна, расшытага шоўкам, альбо з палатна голяндзкага, швабскага, маскоўскага, адзеньне з сукна люнскага і іншых гатункаў, аксаміту і каразеі. Многа ўжывалася сукно мураўскае. Адзеньне падбівалася маскоўскімі хутрамі. Анталяжы ўжываліся голяндзкія. Нават простыя кажухі са скуры барана мелі каўнер, расшыты шаўковаю чырвонаю крайка#. І гэта адзеньне не заможнае клясы, а сярэдняга мяшчанства. Нават бедная мяшчанка з прадмесьця сярод адказаных ёй у тэстамэнт манаткаў мае ўсё-ж такі „сукман лионский синий“ .

Сьпісы тавараў, што паступалі на Магілеўскі рынак, таксама паказваюць, што ў крамах гэтага места можна было