Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

другой полове XVI ста­лецьця, а ў самым пачатку XVII ста­лецьця вываз воску зьменшыўся ў 2½ разы параўнальна з паловай XVI ста­лецьця.

Гандаль ня быў вольны. Ён сустракаў шэраг перашкод ува ўрадавай політыпы, якая імкнулася выкарыстаць гандаль для павялічэньня прыбыткаў скарбу. Мяшчанскі гандаль быў сьціснуты прывілеямі шляхецтва. Нарэшце, постановы ратуш і самых гандлёвых таварыстваў мелі тэндэнцыю накладаць тыя ці іншыя забароны на гандаль. Яшчэ ў XVII ста­лецьці панаваў пагляд на гандаль, як на заняткі асобнага цэху. У Вільні і Магілёве, а, мусіць быць, і ў многіх іншых местах гандляры ўтварылі адзіную гарадзкую грамаду, гандлярскае брацтва, з мэтаю ўпарадкаваньня гандлю. Адпаведная пастанова, як на прычыну ўтварэньня брацтва, паказвае на тое, што ў места прыходзяць розныя людзі і займаюцца гандлем, ня прыносячы карысьці ні гандляром, ні месту, г. зн., іншымі словамі, аб'яднаньне гандляроў мае на мэце барацьбу з гандлярамі іншых местаў. У гандлярскую асоцыяцыю ўваходзяць толькі тыя асобы, якія запісаліся ў гандлярскі рэестр, унесьлі ў брацкую скрынку ўклад у 2 капы грошай і далі прысягу. Для гандляроў іншых местаў уступ у брацтва затруднёны быў тым, што гэтыя гандляры павінны былі спачатку давесьці сваё „почтнвое" пахаджэньне, раней упісацца ў мяшчанскі рэестр, а потым ужо прасіць аб запісе ў гандлярскі рэестр. У гэтае брацтва, як відаць, уваходзяць больш-менш буйныя гандляры, якія гандлююць прыводнымі таварамі. Купецкая грамада мае звычайны тып брацтва, цэху, яна мае свой дом, і яму падача магістратам права рэгуляваньня гандлю. Існаваў і інстытут гандлярскага вучнёўства, які складаўся перш за ўсё з сыноў гандлярскіх, а потым з прыкашчыкаў, якіх рэкомэндавалі іхныя гаспадары.

Гэткім чынам, у той пэрыод, калі ў Эўропе гандаль вызваляўся ад сярэднявечных інстытуцый, у нас гэтыя інстытуцыі мелі поўную сілу. Цэлы шэраг пастаноў накіраваны супроць вольнае канкурэнцыі. Статуты тых цэхаў, якія мелі сувязь з закупам сыравіны на рынку, у сваіх пастановах і праз свае органы змагаліся з тымі, якія купляюць раней за цэхавых братоў, не на рынку, ня ў пэўныя гадзіны і г. д. Так рабілі магілёўскія саладоўнікі. Магілёўскія рэзьнікі ўстанавілі парадак скупкі мяса і жывёлы, якую прыводзілі ў Магілёў. Яны ня толькі не дапушчаюць перакупнікаў, але ўстанаўляюць і роўнамерную закупку сябрамі цэху.

Рыбныя гандляры Магілёва, каб унікнуць конкурэнцыі ў закупцы сушанае рыбы, якая прывозілася ў Магілёў вялікімі партыямі, зрабілі паміж сабою наступную згоду: камісія ў складзе 4-х гандляроў аглядае прывезеную рыбу,