Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

немагчыма, а ў Кралявец ішлі галоўным чынам хлеб і лес. Астатні двохмесячны вываз грубых тавараў можна было-б забраць у Бадзін таварны цягнік. Увоз даваў галоўным чынам соль, якой увезена ня меней за 70.000 пудоў за два вясеньнія месяцы. Адносна далейшай эпохі нашыя веды аб вывазе таксама не адзначаюцца багацьцем і дакладнасьцю. Мы ведаем, што Гданскі гандаль, які абслугоўваў галоўным чынам Польшчу, яшчэ рабіў значны водпуск хлебу да паловы XVII сталецьця, але потым пачынаецца хуткі заняпад яго. Ужо ў пачатку XVIII сталецьця вываз Гданску, згодна вестак, якія дае Корзон, часам падае да 2-3 тысяч лаштаў у год, г. зн. у 50-60 разоў меней за вываз паловы XVII сталецьця. (Урэшце, каля паловы XVIII сталецьця вываз Гданску падняўся, але ніколі ён не даходзіў да пэрыоду росквіту гданскага гандлю). Праз Кралявец у 1750— 1780-х гадох у сярэднім праходзіла каля 17.000 лаштаў чатырох найважнейшых хлябоў. Вываз Краляўца гэтае эпохі ўдвойчы меншы за адначасны вываз Гданску. Але, зразумела, у гэтым вывазе рашучая перавага была з боку Беларусі і Літвы. Калі судзіць па захаваўшыхся даных 1792 году, дык доля Літвы і Беларусі складала прыблізна ¾ агульнага вывазу.

Цэнтральная і ўсходняя Беларусь вывозілі свае тавары яшчэ праз Лібаву і Рыгу. На думку Корзона, Літва і Беларусь вывозілі праз гэтыя порты агулам на 14-19 мільёнаў злотых польскіх, у тым ліку на 3-4 мільёны злотых польскіх хлебу, г. зн. каля 11.000 лаштаў. Гэта вельмі прыблізны падлік. У кожным разе ясна, што ў вывазе пачынае пераважваць ня хлебны продукт, але лён, каноплі, пакульле. Водпуск лясных тавараў, жывёлы і скур ня граў ужо вялікае ролі.

Мала таго, вываз у значнай меры зьмяніў свой характар параўнальна з XVI сталецьцем у тым сэнсе, што раней мы бачылі спробы, і параўнальна даволі значныя, вывозіць некатарыя, хаця і грубыя, але ўсё-ткі апрацаваныя вырабы,— скураныя, ніцяныя і інш. Цяпер гэтыя прадметы зусім зьнікаюць з ліку прадметаў вывазу, калі ня лічыць некаторых апрацаваных вырабаў не мясцовае вытворчасьці, якія перасылаліся ў Расію. Гэта значыць, што некаторыя галіны мясцовае прамысловасьці, якія нараджаліся ў XVI сталецьці, з цягам часу заняпалі, не атрымаўшы разьвіцьця. Як мы бачылі, Полацак і Віцебск былі местамі, праз якія праходзілі тавары іншых местаў. Але і самі полацкія і віцебскія гандляры прымалі жывы ўдзел у гандлі. Бліжэйшы раён Падзьвіньня быў раёнам, куды ехалі гандляры з Полацку (у Вяжышчы, Бешанковічы, Улу, Чашнікі, Копцевічы