Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/6

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

труднасьцяй, што яны перашкаджалі правільнаму гандлю. Зразумела, гэтаму дапамагаў і агульны заняпад вытворчасьці суседняе Беларусі.

Нашыя веды аб увозе і вывазе па іншых мытніцах значна слабейшыя.

Захавалася мытная кніга па Віцебскай мытніцы за цэлы 1605 год. Віцебск ляжаў на раздарожжы. Праз яго праходзілі ня толькі тавары, накіраваныя ў самае места альбо з места ў Рыгу, але яго мытніца адзначала і транзітны тавар, які ішоў з Масквы ў Рыгу, Магілёў, Вільню. Перавод на якую-колечы азначаную адзінку ўсіх прапушчаных праз Віцебск тавараў ёсьць справа немагчымая. Дзеля гэтага прыходзіцца прыблізна судзіць аб колькасьці тавараў па сродках перавозу.

Наагул, гэта ёсьць пэрыод заняпаду віцебскага гандлю. Ня дзіва загатам, што ў самае места ўвайшло адносна нямного тавараў на 36 падводах, 2 стругох, 2 поўстругох і 5 чаўнох, прытым пераважна рыначнага тавару (мёд, рыба) і радзей вывознага (пянька, скуры). Места Віцебск адпусьціла 42 падводы, З чаўны, 1 струг і 1 поўструг у розныя места. Сярод гэтага вывазу даволі многа скуранога тавару пайшло ў Менск. Апроч таго, праз Віцебск у Рыгу і Полацак прайшоў буйны тавар, у тым ліку панскі (відавочна, ня ўвесь падлічаны мытніцай): 43 стругі, 7 плытоў, 2 чаўны і З падводы з ляснымі таварамі, скураным таварам, пянькой, ільняным і канапляным насеньнем і хлебным зярном. Гэта і ёсьць запраўдны закардонны вываз Віцебскае акругі. Памер яго, як бачым, даволі нязначны.

Але, апроч таго, Віцебская мытніца прапусьціла значную партыю маскоўскага тавару з места Белага,— 16 стругоў, 2 поўстругі і 14 падвод. Гэта ўсё скураны тавар, часткова хутраны і маскоўскія вырабы: — рукавіцы, палатно, сярмягі, мыла.

Нарэшце, запісы Віцебскае мытніцы сьведчаць аб тым, што Віцебск быў буйным складачным пунктам скуранога тавару, часткова хутранога: 25 падвод гэтага тавару прайшло ў Магілёў. Хутры простыя, часткова маскоўскія, часткова, відавочна, беларускія (ваўкі, выдры, куніцы). Гуртаваньне хутранога тавару ў Магілёве наводзіць на думку, што ён там апрацоўваўся і падрыхтоўваўся для закардоннага экспорту.

У Вільню, як і ў Менск, ішоў пераважна скураны тавар (26 падвод, 1 струг, 2 поўстругі, 2 чаўны).

Па Ковенскай мытніцы ёсьць адрывак мытнае кнігі за красавік-май канца XVI сталецьця. Панскі тавар не рэгістраваўся на мытніцы. Загэтым галоўнага вывазу азначыць