Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/5

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

тавары, віно, піва, харчовыя запасы, бакалею, усялякія спэцыі, жалеза, чырвоную медзь, дыну, волава, адным словам, усё, „што толькі патрэбна людзям, усяго прывозяць даволі". Штогод многія сотні суднаў нагружаюць скурамі і іншымі таварамі. Гэта быў росквіт Рыгі. Яшчэ ў першыя гады XVII сталецьця з Віцебску было адпраўлена 48 стругоў і 8 плытоў, нагружаных таварамі. Усё гэта былі тыя-ж знаёмыя нам продукты.

Галоўнымі беларускімі местамі, якія стаялі на шляху да Рыгі, былі Віцебск і Полацак. Праз гэтыя месты праходзілі тавары болей далёкіх пунктаў: Вільні, Смаленску, Магілёва, Воршы, Белага, Тарапца, Вяліла, Усьвята і іншых. Галоўнымі ўвознымі таварамі тут былі соль і селядцы. Галоўным вывозным яшчэ ў XVІ сталецьці быў воск, які потым уступае месца лесу і хлебу. Воск вывозілі дажаваны, соль увозілі ў торбах. Гэта ёсьць пераважна летнія тавары. Зімнімі таварамі былі: усякае жалеза, патэльні, лемяшы, сякеры, косы.

Праз Полацак праходзілі і маскоўцы на сваіх стругох[1], часам з пасажырамі, „прысаднікамі", з дробным таварам. Урэшце, Рыскі порт, як і ў болей даўнюю эпоху, адзначаўся тым, што рыскія гандляры стараліся эксплёатаваць беларускіх і ўтваралі шэраг перашкод, рабілі ўціскі...

У пачатку XVIІ сталецьця палачане скардзіліся, што рыжане парушаюць старыя прывілеі, самі са сваімі таварамі праяжджаюць міма Полацку, у самой Рызе бяруць „незвыклые податки и мыта", ужываюць няправільную вагу. Бракаваньнетавараў несправядлівае. З другога боку палачане і віцябляне зацягвалі выплату запазычанасьці рыжанам. У 1701 годзе каралеўскі камісар Рыбінскі зьявіўся ў Віцебск з 1000 чал. саксонскае пяхоты для спагнаньня запазычанасьці з віцяблян, але наогул мы сустракаем болей скарг на рыскія парадкі.

У пачатку XVIII сталецьця аб Рызе існавала зданьне, як аб месьце „зусім бяспраўным, якое ня ведае ніякага іншага закону, апроч хітрых маккіавельлеўскіх штук на шкоду для чалавецтва".

Трэба, урэшце, заўважыць, што найвялікшы росквіт рыскага гандлю належыць да XVI сталецьця, а ў XVII сталецьці з пераходам яе пад уладу швэдаў, паўстае так многа

  1. Па Дзьвіне хадзілі судны розных назоў. У даўнейшыя часы памінаюцца „учаны"—судны вялікага тыпу. З XVI сталецьця памінаюцца стругі, ладзьдзі (чаўны) і плыты, часам поўстругі і шхуны. Найболей ужываным тыпам былі стругі, лайбы, якія падымалі да 12 тысяч пудоў. Правядзеньне іх па парогах патрабавала вялікае спрытнасьці, дзеля чаго на Дзьвіне былі асобныя лоцманы, якія самі ўладалі стругамі альбо наймаліся праводзіць чужыя стругі. Каштаваў струг 300 коп грошай.