Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

констытуцыі выяўлялі клопат аб пабудаваньні мастоў, грэбель і інш. Але, калі пасьля далучэньня Беларусі да Расіі, зьявіліся ў нашым краі паштовыя шляхі, дык адзін з сучасьнікаў пісаў: „Хто ведаў край Беларускі да пераходу яго ў межы Расіі? Ён бачыў там дарогі вузкія, імшарыстыя, камяністыя, блытаныя, дзе сустракаліся тысячы небясьпек і нявыгод. Адным словам, там былі дарогі такія, якія і дагэтуль у нашым Палесьсі і Жамойці". І далей аўтар апісвае няхітрую пабудову Кацярынінскага шляху. Адсталы, у вялікай меры натуральны ўклад гаспадарчага жыцьця доўгі час задавальняў шляхту, але, прыблізна каля часу эпохі падзелаў, экономічнае зьбядненьне краіны, яе адсталасьць пачынаюць у ёзьнейшай меры непакоіць польскае і літоўска-беларускае грамадзянства. Аўтары таго часу пачалі разумець, што знадворны гандаль фактычна знаходзіцца ў руках чужаземцаў. Захапленьне чужаземнымі таварамі, і значыцца, патрэба набываць іх за хлеб, лён і пяньку даводзяць да роспачы такіх патрыётаў, як Сташыц і іншыя. Убогі хлоп, стомлены бязульніцаю працай без усялякіх патрэб, зьвязаных з рынкам, - пачынаў калоць вочы. Марнатраўства панскага двара, маса слуг,— усе гэтыя зьявішчы пачалі адчыняць вочы прадстаўніком польскае і беларускае інтэлігенцыі. Пагрозы політычнага жыцьця будзілі нацыянальныя пачуцьці. Але гэтыя рысы новых паняцьцяў у канцы канцоў грунтаваліся на вельмі прыкметным зьбядненьні вышэйшае клясы, шляхецтва. Нават вялізарныя маёмасьці магнатаў ня вытрымлівалі пышнасьці, якая панавала. Зьбядненьне шляхты кідалася ў вочы. Адна частка яе, каб палепшыць свае справы, прадавала інтарэсы дзяржавы, але другая пачынала разумець, што корань зла знаходзіцца ў экономічпым базісе і што барацьба з зьбядненьнем павінна выяўляцца ў уздыме гаспадаркі. Гэта была думка правільная, але ў політычных адносінах безнадзейная. Адсюль ажыўленьне тагачаснае літаратуры, адсюль імкненьне да зьмены гаспадарчых формаў.

Запраўды, напярэдадні эпохі падзелаў мы наглядаем шэраг мерапрыемстваў, якія павінны былі дапамагчы ўзмацненьню гандлю, росту прамысловасьці і зьмяншэньню клясавых супярэчнасьцяў.

Найранейшаю думкай зьяўляецца думка аб паляпшэньні шляхоў, і перш за ўсё ў імшарыстым Палесьсі. Паміж 1778 і 1784 гадамі, дзякуючы энэргіі Мацея Бутрымовіча (пазьней пасла на 4-летні сойм), мясцовыя зямляўласьнікі будуюць два добра ўпарадкаваныя шляхі: адзін ад Слоніму да Пінску праз Лапшын, а другі з Пінску на Валынь. Першым шляхам Вільня і Менск выгодна злучаліся з Берасьцем і Варшавай. Сродкі на гэтыя шляхі былі дадзены галоўным