Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ска-беларускага гораду ў XVIII сталецьці. Пышныя Майдэборскія прывілеі не збаўляюць гарадзкіх жыхароў ад націску у боку шляхты.

Чалавек, на поясе якога вісела шабля, панаваў над усёй гэтай бяспраўнай масай сялян і мяшчан. Але шляхціц у масе таксама быў бедны. Правільней на яго трэба глядзець, як на прадстаўніка болей заможнага сялянства. І толькі невялічкая група вяльможных паноў фактычна панавала над усёю астатняю масай. Толькі двор буйнога і сярэдняга пана меў зносіны са знадворным сьветам, карыстаўся чужаземнымі вырабамі і сам зьяўляўся буйным экспортэрам. Гарадзкі гандляр толькі выпадкова, як квотнік або комісіянэр, мог прыняць удзел у панскім вывазе. Затое ён дастаўляў на панскі двор чужаземныя вырабы. Але дзеля таго, што дзяржава патрабавала бязупынна грошы і падымала мытныя стаўкі, дык увесь цяжар мытных збораў ляжаў на гарадзкім гандляры.

Ня гледзячы на ўсю перавагу свайго становішча, шляхта ўсё-ткі з зайздрасьцю глядзела на наймалейшыя праявы заможнасьці ў гарадзкой клясе і шляхам закону змагалася з яе выяўленьнем. Многім аўтарам XVIII сталецьця гандлёвая кляса здавалася багатай. Констытуцыі першае паловы XVII сталецьця нават забараняюць мяшчанам насіць шаўковыя адзеньні, дарагія хутры і інш.,— адным словам, яны накірованы супроць пышнасьці гарадзкое буржуазіі.

У гандлёвай політыцы сярод многіх іншых мер трэба адзначыць моцна ўсталяваную політыку цьвёрдых цэн. Яна адносіцца яшчэ да паловы XVI сталецьця, калі яна выклікалася патрэбаю рэгуляваць цэны, па якіх войска магло купляць провіянт.

У XVII сталецьці гэта ёсьць ужо зьявішча, якое руйнавальна ўплывала на гандаль і на ўвесь экономічны лад краіны. Цьвёрдыя цэны набываюць характар сталы і строга праводзяцца. Віленскія гандляры ў пачатку XVII сталецьця скардзіліся паном—радзе на тое, што таксы руйнуюць месты і гандаль: людзі павінны спосабам свайго жыцьця зрабіцца тунцамі ці вандаламі, альбо змураваць ці ўцячы ў казакі. Констытуцыі другое паловы XVII сталецьця ішлі да.лей: яны патрабавалі, каб гандляры за чужаземныя тавары бралі ад 3% да 7% прыбытку ў залежнасьці ад пахаджэньня гандляра. Так, яўрэі мелі права браць толькі 3% прыбытку, гандляры іншых местаў— 5%, а гандляры тутэйшага краю— 7%. Праўда, соймы 2-ое паловы XVIII сталецьця пачынаюць разумець патрэбу падтрыманьня гандлю, але меры, якія прымаліся соймамі, мелі часам якраз адваротнае значэньне. Толькі ў мытнай політыцы зроблена была паважная зьмена.