Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

баў сваёй вытворчасьці, а таксама бязмытна ўвозіла чужаземныя тавары „на свою потребу“, прычым патрэба гэтая разумелася тырана. Да некаторай ступені можна судзіць аб удзеле шляхты ў гандлі па захаваўшыхся ад канца XVI сталецьця вестках аб разьмеры бязмытнага пропуску шляхоцкіх тавараў. Наогул, шляхта ўвозіла і вывозіла тавараў у 5 раз меней, чымся гарадзкія гандляры. Але трэба зрабіць папраўку ў тым сэнсе, што шляхта плаціла мыта за тыя-ж тавары, якія яна ўвозіла звыш свае патрэбы.

Паказаныя суадносіны даюць некаторае паняцьце аб адносным маштабе таго і другога гандлю. Мала таго, калі ўзяць мытныя акругі, дык выяўляецца, што там, дзе быў больш разьвіты не шляхоцкі гандаль, там доля шляхоцкіх тавараў была меншая. Напрыклад, у Віленскім і Менскім раёнах шляхта правозіла толькі ⅛ тавараў, а ў Горадзенскім адну пятую. Наадварот, у Віцебскім раёне яна правезла трэцюю частку тавараў.

Гандлёвыя транспорты шляхты, асабліва па вывазе,, адзначаюцца буйнейшым маштабам. Наадварот, горадзкі гандаль наогул—дробны гандаль. Ён мае ўсе характэрныя рысы сярэднявечча. Сам гандляр асабіста едзе з таварам і па тавар. Гэта ёсьць гандляр рамесьнік. Нават такі буйны прадстаўнік гандлю, уласьнік друкарні, уласьнік гельды, як Ян Мамоніч, на шасьцёх вазох асабіста вязе свой тавар з Любліну. У гандлі пераважвае самотны гандляр, таварыстваў няма. апроч выключна рэдкіх выпадкаў.

Гандлёвы зварот ня мог быць шпаркім з прычыны цяжкасьці ўмоў перавозу тавараў. Нават на пераезд з Верасьня ў Люблін і назад патрабавалася два тыдні. Падарож з Берасьця ў Познань рабілі ў тры тыдні. Але Берасьце знаходзілася на мяжы дзяржавы. Гандляры лічылі лепшымі зімнія падарожы, што тлумачыцца і часам кірмашоў Люблінскага, Познанскага, Лейпцыгскага, і тым, што везьлі параўнальна лёгкі тавар. Буйны гандляр праяжджаў зімой, а дробны працаваў і ўлетку. Некатарыя з дробных гандляроў вельмі інтэнсыўна падвозілі тавары, зьяўляючыся, напрыклад, на Берасьцейскай мытніцы некалькі раз адзін за адным кожныя два тыдні.

Процэс скупкі тавараў быў нялёгкі. Каб сабраць транспорт у 450 юхцяй і 500 іншых скур і хутраў, г. зн. усяго на 2-3 вазы, два гандляры скуплялі гэты тавар у дзесяцёх розных асоб, прычым цэнтрам скупкі былі далёкія месты — Магілёў, Ворша, Мсьціслаў, Быхаў. Каб перакінуць гэтую партыю тавару ў Слуцак, адтуль у Берасьце і Люблін, патрабаваўся ўдзел многіх асоб і, зразумела, шмат часу.

Трэба адзначыць яшчэ адну важную акалічнасьць, што