Старонка:Соцыяльна-экономічная структура Літоўска-Беларускае дзяржавы ў XVI — XVIII сталецьцях 2.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

вядзе перамаўленьні з гандлярамі, якія прывезьлі яе, закупляе, і купленая гэткім чынам рыба дзеліцца паміж усіх гандляроў. Дробныя закупкі можа рабіць кожны гандляр. Гэтая пастанова не датычыць паспалітых Людзей, якія могуць гуртам і ў розьніцу купляць прывезеную „гасьцямі“ рыбу.

Часам сам урад, у буйнейшым маштабе, дапамагае ўтварэньню асоцыяцый гандляроў для скупкі таго ці іншага продукту, напрыклад, для скупкі збожжа.

Гандлярскія асоцыяцыі выступалі часам на болей шырокі шлях у справе ўпарадкаваньня гандлю. Напрыклад, магілёўскія купцы ў 1698 годзе пастанавілі на год спыніць гандлёвыя зносіны з Прусіяй і Масквой, з прычыны рабункаў, якія адбываюцца ў межах Беларусі. Грамады гандляроў" выступалі на абарону сваіх інтарэсаў і г. д. Але голас мелі толькі гандляры буйных местаў, хаця нават права на Майдэборскі парадак не заўсёды яго забясьпечвала.

Гандляры дробных местаў, асабліва тых, якія знаходзіліся ў прыватных уладаньнях, падлягалі цалкам уладзестарастаў. Ня гледзячы на формальнае існаваньне Майдэборскага права, гандаль знаходзіўся ў надта ўціснутым становішчы. Праўда, гэта быў дробны мясцовы гандаль, але стараста імкнецца выжаць з яго столькі сокаў, што гандаль ня можа мець шырокага разьвіцьця і беспасрэднае сувязі з гандлёвымі асяродкамі. Напрыклад, у ратушных кнігах пароду Крычава ў палове XVIII сталецьця быў запісаны загад старасты такога зьместу:

Гандаль у Крычаве дазваляўся па пятніцах і нядзелях. На рынак прывозіліся пянька, воск, сьвечнае сала і іншыя тавары. Экономія абяцае купляць гэтыя тавары для экономіі па тэй цане, па якой будуць плаціць чужыя гандляры. Але ўвесь кароткі загад накіраваны супроць чужых гандляроў. Усе тавары, купленыя ў местах Крычаўскага стараства, ня могуць быць вывезены за межы стараства і абавязкова павінны быць прададзены толькі ў экономію. Мясцовым гандляром дазваляецца езьдзіць у некаторыя суседнія мястэчкі, у іншыя езьдзіць забараняецца пад пагрозай цяжкае астрожнае няволі. Але купленыя ў іншых мястэчках тавары прадаюцца ў Крычаве па тэй-жа цане, якая ўстанаўляецца ў Крычаве для аналёгічных тавараў мясцовае вытворчасьці.

І гэтае зьявішча не выпадковае. Хцівасьць шляхты і цяжкое грашовае становішча дзяржавы давілі на гандаль, трымалі яго ў ланцугах сярэднявечча і дапамагалі яго паступоваму заняпаду.

Гарадзкі гандаль знаходзіў сабе моцнага конкурэнта ў шляхоцкім гандлі, які быў бадай што звольнены ад мытаў.

Шляхта не плаціла мытаў за тавары, за продаж выра-