Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/60

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Нікому ня буду верыць,
нікога ня буду чакаць —
налажылі на нашы дзьверы
чорнага воску пячаць.

Але радасьць у сэрцы сьвеціць,
смутак поўзае чорным крабам…
Паламаў дарагі сямісьвечнік
звар‘яцеўшы ад старасьці рабін.

і так гэта вышла проста —
хто мог-бы пра гэта згадаць.
Бач, хрыстос і дванаццаць апосталаў
на балоце нам мосьцяць гаць.

Бач, малюнак стары Тыцыяна
супачыў у савецкім музэі.
Чуеш — песьняй, песьняй буянай
думкі новых, ня тых людзей.

І для нас, для нас збудавалі
на балоце шырокую гаць,
бо мы самі з дзьвярэй сарвалі
чорнага воску пячаць.