Мятнуўся небасхіл пярунам сінякрылым
і дуб, магутны дуб агнём пацалаваў…
І пушча пошчакам наўкол загаварыла
і раскалолася у дуба галава…
І дуб упаў. І ноч крылом сваім пакрыла,
і абнялася з ім зялёная трава…
І дрэвы плакалі. Ня бачылі яны,
што у сярэдзіне той дуб даўно ўжо згніў.
|