Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Заблудзіла зялёная зорка —
атуманіў яе сусьвет…
У зарніц залатой паласе
заблудзіла зялёная зорка.

І вандруе ў срыбрыстай расе
і шукае дарогі ў змроку…
Заблудзіла зялёная зорка —
атуманіў яе сусьвет.