Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Цаліну алавяных хмар
скрозь прарэзалі сінія жылкі…
Можа думак смутных няма?
Можа гэта — толькі туман
над непапраўленай памылкай?..

Хай імжаць срабрыстыя кроплі.
Ты бяздоньне хмар не кляні —
загудзяць па блакітных тропах,
зазьвіняць сталёвыя крокі —
праскачу я на белым кані.