Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

∗     ∗

Вось цяпер безнадзейна шукаю
сінія вочы дзяўчыніны…
Я ня знаю, хто яна такая,
я ня знаю нават яе імені.

Прышла і проста сказала:
— Будзем жыць, бо мы маладыя…
Быць можа, яна ня знала,
што топча чужыя сьляды.

Зіму ў маім сэрцы зламала
пахамсалодкім горкай рабіны.
Мне здавалася — ты незямная.
Ці праўда?.. Скажы, любімая!..

Няпраўда!.. Я гэтаму веру
І цябе, агнямі сатканую
з лятуценьняў і кволых нэрваў,
я цяпер безнадзейна шукаю.