Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

І гараць навальніцы агні.
Сьвет стары да астатку згніў.
І вякі з верхавін пірамід
паглядаюць на нашы дні.

Праскакаў над бяздоньнем вякоў
навальніцы чырвоны конь.
Гэта іскры яго падкоў
запалілі стары закон.

|}