Старонка:Сонечнымі сьцежкамі (1925).pdf/21

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

НАВАЛЬНІЦА.

Праскакаў над бяздоньнем вякоў
навальніцы чырвоны конь.
Гэта іскры яго падкоў
запалілі стары закон.

Што ні крок — агонь і пажар,
і старому — у сэрца удар.
І закон — на канцы нажа.
І ня страшны ні бог, ні цар.

Чырванее ўжо белы сьнег:
хто прачнуўся — больш не засьне.
араб, і суданскі негр
засьпявалі аб новай вясьне.

Звонка ляснуў і стаў варстат.
Загудзеў рабочы квартал:
— з барыкадаў — ні кроку назад,
зьлітаваньня ня дасьць капітал!..

І на вуліцах б‘е барабан:
барацьба, барацьба, барацьба!
Страшны суд затрубіла труба:
памірае ўсяўладны банк.