Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

23

думаю, адведаюся да свайго суседа Мака, ці не прылучылося з ім якое бяды…

Мак. Сон твой, суседка, быў праўдзівы. Ось зараз. як ты выйшла адгэтуль, — я павячэраўшы лёг спаць. Ня ўсьпеў ешчэ сплюшчыць вачэй, як зараз сюды уціснуліся нейкіе зладзеі, закрыўшыся чорнымі маскамі і давай зрываць з мяне апраткі. Яны маглі сцягнуць зв мяне усё да апошняе ніткі, бо я сам спаў, а Званочэк выйшоў чагось-то на вуліцу. Але неякім дзівам сягоньня у сьне я ўсё чуў, ды бачыў, як на зьяві. І от злодзеёў гэтых я злавіў, ды зачараваў іх вечным сном. От яны усе тут лежаць, разбойнікі гэтые…

Рожа (паднімаючы маскі). Ба! ды гэта усё нашы знаёмые: вось Мурашка, весь Асва с Пчалою, вось Матыль і Скакунец, а гэта хлопчыкі!..

Мак. Вот дык прыяцелі!.. Ну, цяпер канец іхнім зладзействам: яны ніколі ужо непрачхнуцца.

Званочэк (кланяючыся). Вяльможны Мак, мне надта шкада іх… Як яны любілі сьветлае сонейка! Як вясёла гулялі у яго залатых, цёплых пряменьнях! — а цяпер лежаць, як нябожчыкі, без усьмешкі, без пахілкі… Цэжкая іх доля!.. Пашкадуй іх, вяльможны Мак, даруй ім віну, знімі з іх закляцьце сваё. Будзь. як сонейко, каторае ніколі нікога не карае, а на ўсіх добрых і благіх сьвеціць і усіх грэе сваім цяплом…

Рожа. Званочэк кажэ праўду: нам усім трэба быць чыстымі, як сонейко…

Мак. Не праціўлюся гэтаму; але-ж ня трэба забываць, што зладзейства павінна быць учарана.

Звакочэк. Праўда, шалёнцы гэтые павінны быць укараны; але трэба зрабіць, каб гэтае ка-