Перайсці да зместу

Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/28

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

24

раньне не было здзекам над стварэньнем божым і каб яно ня ўносіло сваркі ў жыцьцё ды разрухі. Лепей хай будзе шчасьце… Ніхай лепей усе радуюцца веселяцца.

Рожа. Надта, добра прыдумана…

Мак. Лепшаго нічога не прыдумаеш… Але уся беда у тым, што зачараваці сном я магу, а атчараваці няўмею: німа у мяне на то сілы. Як-жэ тут быць?..

Званочэк. Гэта я магу з вялікай радасьцю зрабіць. Вось гэтым звонікам. (Звоніць чароўным звонікам. Усе прачынаюцца і ўстаюць. Усе радзеюць).

Матыль. Ізноў жыцьцё!..

Скакунец. Ой якая радасць! ізноў буду весяліцца…

Разэда. Я буду цяпер шчасьліва і без багатае адзежы…

Асва Ой радасць! Я вырываю сваё жыгала!

Пчэла. І я зраблю па твойму…

Хлопчыкі. Больш ніколі ня будзем нікога крыўдзіць.

Мурашка. Ізноў праца і прыятны атпачынак. Ой лопну з радасьці! Музыка, барджэй грай! Панове, збірайцеся на скокі, ды сьпевы!.. (Музыка грае. Усе бяруцца за рукі і скачуць, сьпеваючы):

Дадушэчкі, падушэчкі,
Ды ўсё пухавые!..
Малодачкі, мадодачкі,
Ды ўсё маладые!..
Каго люблю, каго люблю,
Таго падалую,
Падушэчку пухавую
Таму падарую!

Заслона.