Перайсці да зместу

Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

21

страшные мары і, абступіўшы, пачалі здвіраць з нас нашы апраткі… Я надта спалохалася і зразу прачхнулася.

Мак. Але, суседка, ты надта брыдкі сон бачыла. Адным толькі можна сябе пяцешыці, што снэ надта рэдка збываюцца.

Рожа. Гэта праўда… Але усё-такі, суседзе, трэба асьцерэгацца.

Мак. У мяняе ёсць шчыры служка — Званочэк.

Рожа. Не даверайся Мак: бывае, што нашы першые прыяцелі атдаюць нас у рукі нашых ворагоў.

Мак. Сягоньня у цябе, суседка, у галаве надта нудные думкі.

Рожа. Сэрцэ маё чуе, нешта нядобрае. (Устае). Пара мне да дому. Бывайце здароў, сусед!.. (Выходзіць).

Мак. З Богам… Ніхай табе Бог пашле вясёлые думкі, ды шчасьлівые снэ…

Званочэк — Мак.

Званочэк сыпле у місачку з расою парашкі, што прынёс ад дзеда Лесавіка і размешаўшы падае гэту страву Маку.

Мак (есць і кажэ). Якая смачная страва! Сцюдзёная раса дадае мне сілы, падымае у галаве добрые думкі, вясёлые пачуцьця. (Звертаючыся да Званочка). А чаму гэта ты, хлопчэ, не вячэраеш?

Званочэк. От зараз, паночку, і я буду…

Мак. А чаму ты сягоньня гэтакі хмурны; ці не ўвязалася да цябе, хлопчэ якая напасць?..