Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

20


Сцэна III.

Абстава тая, што была. Вечар. Мак размаўляе з Рожаю, Званочэк зьбірае с кветак расу на вячэру для Мака.

Роша — Мак.

Рожа. Мінуўшай ночы мне сьніўся надта цяжкі вон.

Мак. А я заўсёды вельмі моцна сплю і ніякіх сноў не бачу.

Рожа. Я, бач, заўсёды дрыжу за сваё жыцьцё і с таго надта баязліва сплю.

Мак. А што-ж табе, пахуча Рожа, сьнілося?

Рожа. Мой сон быў надта страшны і меў стычнасць с табою, сусед.

Мак. Ахцямне! Раскажы, суседка. Мяне вельмі цікавіць твой сон.

Рожа. Нанач ня сьлед было-б і гаварыць пра гэткіе страхі. Але ніхай на гэты раз будзе, як ты бажаеш.

Мак. Кажы, кажы, суседка, буду слухаці…

Рожа. Здавалося, што стаіць надта цёплая весна. Мы с табою, гэдак, як і цяпер, сядзелі тутка у садку ды абчымсці гутарылі, С цёмнаго неба на нас глядзелі дзеткі сонейка — ясные зоркі. З далёкаго поўдня нясьліся сюды ціхіе вецяркі, ды ласкава абвеваючы нас, шэпталі нам свае чароўные казкі. Паміж нас густымі хмаркамі клубіліся запахі маладой вясны. Срэбная раса сваім халадком сьвяжыла нас. Мы с табою былі зусім здаволечые, шчасьлівые… Потым, не табе гаворучы, папалі на нас нейкіе