Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/23

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

19


Усе (разам). Ой, якая вялікая радасць! Гой-гой мілы дзяцючок!.. Дзякуем табе…

Мурашка. Чаго пажадалі, таго й дачэкалі… Дзякую табе! А за падарункамі прыйдзеш тагды, як ён у нас будзе… (Усе кланяюцца і атходзяць).

Званочэк адзін.

Званочэк (задумаўшыся). Папаўся у вялікі грэх… Які я стаў паганы ды абрыдлівы, Не стрымаўся: здрадзіў Мака. Сабака і і т й верна служэ свайму гаспадару, а я… (Паціху плачэ, а потым гледзячы на сонейко гаворыць сам да сябе). Яснае сонейка! ты ужо адыходзіш на спакой начны і атдаеш свае апошніе ласкавые ўзгляды цэлай зямлі. Паглянь на мяне, сіраціну адзінокаго, ды навучы мяне, неразумнаго, як выбіцца с цяжкога грэху. (Задумываецца моцна, а потым схапіўшыся кажэ). Бач, якая шчасліва, мысьль мне прыйшла у цям!.. Пайду да лесавога Дзеда, вазьму у яго чароўных парашкоў і дам іх перад сном Маку. Ад гэгых парашкоў ён будзе у сьне, як на яві усё чуць і бачыць і калі яго яны захочуць скрыўдзіць, то ён недасцца, ён абароніцца. Хвала, Сонейку, што яно дало мне здогад, як выратавацца ад найстрашнейшаго у сьвеці граха — здрады. Калі яны захочуць Маку зло зрабіць, то ён спазнае толькі якіх мае прыяцелёў і застыдзіць іх… Іду да ляснога Дзеда, ён мяне вывядзе з бяды. Бывайце здаровы, мае кветачкі… (Кланяецца і выходзіць).

Заслона.