Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/22

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

18


Разэда. Я усе пялюсткі у яго павырываю, ды уквечу сабе касу От будзе хораша!

Асва. Дальбо увесь сок з яго выцягну.

Пчэла. Увесь залаты пылок забяру у яго, ды аднясу у свой вулей…

Мурашка. Гэй, вы, трашчоткі, змоўкніце! (да Званочка). Калі ты, маладзічок каханы, ня будзеш дурнем, ды уважыш нашу просьбу, то за гэта табе дамо багатые падарункі.

Хлопчыкі (разам). Мы табе купім свістун за грош.

Асва. Мы с Пчалою прынясемо табе залатога пясочку дзеля забавы.

Матыль. Я місачку раннае расіцы дам.

Мурашка. Я табе адвалю цэлы бохан хлеба.

Званочэк. Панове, ваша гутарка збэнтэжыла мяне і цяжкім камянём ляглі на мае сэрцэ! Вы хочэце падбіць мяне на цяжкі грэх… Не, прыяцелі, я не загублю сваей душы. Я служыў верна Маку, так і буду служыці. Чыстым я радзіўся, чыстым і умру… Выбачайце, панове, больш нам не абчым гаварыці… (Усе апрыч Званочка, збіраюцца разам ў аб нечым раюцца).

Мурашка (да Званочка). От што, месяц ты наш ясны, за тваю турбацію мы згаваріліся даць табе падарунак, якога ня тое што ты, але і бацька твой у сьне не бачыў: Мы дамо табе жывой вады…

Званочэк. (у вялікай радасьці). Вы здабудзеце для мяне жывой вады, катораю я магчыму ажывіці сваіх нябошчыкоў брацейкоў!.. І гэта праўда? Ай-ей, як я рад!.. Добра, панове, ніхай будзе: па вашему. Зраблю усё, што вам трэба.