17
я люблю яго! Ен нікога ня скрыўдзіць, не абсудзіць, нікому ганьбы не дасць. Ня тое, што чэлавека, — але мурашкі і тае ня скрыўдзіць. Кветкі, або былінкі і тых шкадуе і нікога ня стопчэ нагою. (Садзіцца на ўслоне, і ізноў пачынае стругаць кіёчкі. Нехта стукаецца у дьзверы. Званочэк атчыняе. Уходзяць: Пчэла, Матыль, Скакунец, Мурашка, Разэда і два хлопчыкі.
Званочэк і ўсе тые, што увайшлі.
Асва. Пахвалёны табе, малеваны панічык!..
Мурашка Чалом бью табе, мудрагель наш, да самае сырое зямлі…
Матыль. Мы прыйшлі да, цябе, срыбны Званочэк, з аднэй важнай справай!..
Пчэла. І вельмі сакрэтнай…
Скакунец. Ды надта цікавай…
Званочэк. З усей душы гатоў служыці вам, чым магу; але ня ведаю чаго вы ад мяне хочэце.
Усе. Дзякуем за добрае слова.
Мурашка. Панове, вы усе малакасосы і ня ўмееце сваей мовы скіраваць на лад. Пазвольце мне вытлумачыць Званочку з якой справай мы прыйшлі да яго.
Усе. Гавары, гавары, наш мудрагелька.
Мурашка. Ня буду марна траціць слоў. Пайду наўпрамік да свае мэты. (Абярнуўшыся да Званочка). Панічык каханы, мы агулам просім цябе вось абчым: (шэпчэ) як Мак будзе ноччу моцна спаці, ты паціху упусьці нас да яго у садок і не забараняй нам, ані словам, ані дзелам узяць у яго усё, што каму спадабяецца.