Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/20

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

16


Званочэк. Ах, як жаль мне маіх брацейкоў!.. Дзедку, мой саколік (шэпча), я чуў што у цябе ёсць жывая вада, катораю можна ажыўляці нябошчыкоў. Дай, дзедку, мне хоць капельку гэтае вады, каб я мог ажывіць сваіх брацейкоў.

Дзед. Людзі, Званочэк, шмат моўляць непраўды і гэтакае вады у мяне німа. А ёсць толькі дзівадзейные парашкі ды звонік чароўны.

Званочэк. Ось што!.. А скажы, дзедку, якую сілу маюць твае парашкі ды звонік.

Дзед. Сіла ў маіх парашкоў гэтакая, дзяцючок: як хто іх прыйме на—нач, той у сьне, як на зьяві будзе усё чуць ды бачыць; і да такога ніякі ліхадзей, або чараўнік не прыступіцца. А звонікам можна уселякіе чары ад людзей адводзіць, зачараваны сон адводзіць…

Званочэк. А-ей, як гэта усё цікава!..

Дзед. Дык ты, сакалок, прыходзь сягоньня да мяне у лес, — я дам табе гэтых парашкоў ды звонік.

Званочэк. Добра, дзедку, прыйду, дальбо, — прыйду…

Дзед. (падымаючыся з услона). Засядзеўся я у цябе, хлопчэ; пара ужо ісці да дому. Бывай здароў!..

Званочэк. Як жаль, што ты дзедку атходзіш!..

Дзед Дык глядзі-ж, дзяцючок, прыходзь сягоньня вечэрам да мяне; я буду чэкаць цябе на палянцы, пад густым дубам, нідалёчка ад таго мейсца, дзе ты жыў са сваімі брацейкамі (выходзіць).

Званочэк адзін.

Званочэк. Які гэты дзедка добры! Як шчыра