15
Званочэк. Грэх што кепскае сказаць — жывецца, як найлепей; толькі надта маркочуся па табе дзедку (Садзіцца побоч на ўслоне).
Дзед. Як тутака у вас усё пекна: кветак шмат і дух лёгкі ды пахучы…
Званвчэк. Але, дзядусю, тут усё такое пекнае, што як узглянеш, то здаецца, усё гэта, намалевана.
Дзед. А у каго-ж ты, дзяцючок, тут жывеш?
Званочэк. У Мака, мой дзедку! Ен надта добры і ня зьдзекуецца надамною.
Дзед. Я надта рад, што ты нашоў сабе тутака добры прытулак.
Званочэк. А скажы, дзедку, што у вас робіцца там у лесі?
Дзед. У лесі у нас цяпер пайшлі, дзяцючок, вялікіе непарадкі. Дужэйшые душаць слабейшых, а слабейшые нападаюць па тых, хто слабей іх саміх. Хто хітрасьцю ды абмавам жыве, а хто зладзействам ды разбоямі. Надоечы мядзьведзь з воўкам счапіліся і давай адзін другому бакі мяць. Ледзьве, ледзьве я іх разбараніў.
Званочэк. Дык ты, дзедку, і цяпер усе гамуеш буйных зьвероў?
Дзед. А штож рабіць, дзяцючок, трэба стрымоўвываць іх зладзейскую натуру.
Званочэк. Дзедку, мой мілюсенькі, людзі моўляць, што ты ведаеш, што добрага і благога робіцца на сьвеці. Скажы-ж мне, мой мілюсенькі, ці угледжу я калі небудзь сваіх браткоў-нябошчыкоў…
Дзед. Пакуль жыў будзеш не пабачыш, а як памрэш, то на тым сьвеці угледзіш