14
Сцэна II.
Абстава тая, што й была.
(Званочэк адзін, сядзіць на ўслоне і стружэ сабе цыганчыкам кіёчка)
Званочэк. Мак пашоў у госьці да Рожы. Як добра па брацку яны жывуць між сабою: нічога, ня робяць адно другому на перакор, не зайздросьцяць, расінку і тую падзеляць паміж сабою па роўну. Люблю я гэткае брацкае жыцьцё… (Глядзіць на неба). Як ясна сягоньня сьвеціць сонейка. Кветачкі так і цягнуцца да яго, як дзеткі да свае мацеры. І як яно багата ды пышна адзело усіх! Наш Мак што ні дзень, то ўсё харашэе. А Рожу трудна ўзнаць, — гэткая стала чырвона ды пышна!.. Куды ня ўскінеш вокам — усюды усё расьце, паўнее, красуецца. Хвала Сонейку за яго вяліку міласць і шчодрасць!..
Я настружу кіёчкоў, ды падапру імі слабейшые кветачкі, каб яны ад ветру не хіліліся на зямлю. (Званочэк задумываецца, а потым пачынае сьпеваць сумную песьню. Нехта стукае у дзьверы. Званочэк атчыняе. Уходзіць ДзедЛесавік).
Званочэк, Дзед-Лесавік.
Дзед. Божэ, памажы, хлопчэ!
Званочэк. Дзедка, мілюсенькі, гэта ты? Як-жэ я рад, што угледзіў цябе (Лашчыцца да і абнімае).
Дзед. Ну, як цябе тутака Бог гадуе?