Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

13


Скакунец. Беці і піці хачу…

Мак. Я пачастую вас, панове, тымі стравамі, што вы любіце. (Раздае страву).

Мак. От табе пахуча Рожа, місачку вячэрняе расы.

Для цябе, Разэда, жбаночак крынічнае вады.

Мурашэчку-працоўніў пачастую цукровым пясочкам.

Дзеля Пчэлы, ды Асвы прызапасіў місачку мёду.

Матыля і Скакунца пачастую сокамі палявых кветак.

А вас, хлопчыкі, пачастую прошлагодным макам (Усе ядуць).

Мурашка. Панове, глядзіце не аб’едайцеся а то зараз будземо скакаці…

Асва. Хіба-ж мурашкі скачуць? Здаецца яны адно поўзаць ўмеюць…

Асва. Ах, ты цыганка задрыпаная! (Падбегаё да Мурашкі і кусае яе у сьпіну).

Мурашка. Ратуйце, разбойніца Аева кусаецца!.. (Паміж гасьцей пачынаецца сварка ды разбой, Хлопчыкі бьюцца кулакамі, Пчэла з Асвою кусаецца; Скакунец гоніцца за матылём. Званочэк старацца памірыць гасьцей, але нічога ня можэ зрабіці).

Мак. Панове, кіньце сварку. Лепш павесялімся ды паскачэм… (Пачынае граці музыка. Усе скачуць і сьпеваюць: Гой мае грычанікі!

(Канец першай сцэны. Заслона).