Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

12


Гарасімка. А можэ з бочку!…

Цыпрыянка і Гарасімка. (Разам). Кладзем табе, снатворны Мак, паклон да самае зямлі.

Мак. Надта рад бачыць вас на сваей вечарынцы. Вы здаецца жывеце тутака нідалёчка?

Цыпрыянка. Ось тутачка, зусім блізка.

Гарасімка. За тыночкам гэтым, пане.

Мак. Ах, узнаю! Гэта вы тутака што дзень ходзіце, ды прасоўвываеце у садок, праз тынок рукі, каб што небудзь сарваць…

Цыпрыянка. Пільнуем твой садок, салодкі Мак.

Гарасімка. Даглядаем, каб якіе злодзеі цябе, паночку не абакралі…

Мак. Дзякую вам, хлопчыкі, за вашу суседзкую прыхільнасць. Цяпер я буду з вашаго боку спакойны, а то я ўсё думаў, што вы хочэце мяне скрыўдзіць.

Цыпрыянка і Гарасімка. (Разам). Ніхай Бог крые… Ці-ж мы якіе шыбельнікі каб цябе скрыўдзілі…

Мак. Ну ну дай Божэ, каб было гожа.

Цыпрыянка і Гарасімка. (Разам, самі сабе). От, як дасьпееш добра цябе, ягомасьць, устрахнём (Атходзяць у другі бок).

Усе тые што былі Мак у місачках гатовіць страву.

Разэда. Уміраю без вады; дайце піць…

Мурашка. Есці так хочэцца, што здаецца зжор-бы вядзьмедзя…

Асва. Глядзі, ягомасць, каб не ўдавіўся…

Пчэла. Ой, есці хачу…

Разэда. Ой, піці хачу…