Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/15

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

11


Мак. Дзякую, пані, што не зганбавала маім зазызывам… Як-жэ цябе Бог хавае?

Разэда. У бядзе, ды у горы, мой цане, пакутую усё сваё жыцьцё… Ось і цяпер Бог паслаў вельмі цёплую вясну; усюды напладзілася такая цьма рознае машкары, што ліку німа ей. І што-ж вы думаеце, ад гэтае праклятае погані мне жыцьця не стала: яна зусім аблапошыла усю маю апратку, і цяпер я хаджу як жэбрачка якая.

Мак. Бачу, што адзеньне на табе не багата; але гэта, суседка, не вяліка беда: тваё бацацьцё не ў адзеньню а ў пахучасьці, каторай заздросьцяць табе усе кветкі.

Разэда. (Крыўдуючы). Якая мне карысць з гэтае пахучасці! От калі-б у мяне былі харошые опраткі, тагды-б я была шчасьліва…

Мак. Што зрабіць, будзь здаволена, суседка, тым, што маеш.

Разэда. Дзякую пану за добру параду. (Сабе самой). От каб я дабралася да твае кудлатае галавы, добра палапошлаа б кудлы. (Разэда атходзіць у старану).

Тые, што былі ды два хлопчыкі: Цыпрыянка і Гарасімка.

(Хлопчыкі. ўходзяць абняўшыся, агледаюць кветкі, а потым глядзяць на Мак і гавораць).

Цыпрыянка. Гля, які лапушысты Мак.

Гарасімка. Які зухаваты!..

Цыпрыянка. Гарыць, як вогнішчэ.

Гарасімка. Як дасьцее, галава будзе у яго з добры жбанок…

Цыпрыянка. Не, з гаршчок.