Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

10


Тые, што былі і Асва с Пчалою.

Асва і Пчэла. (Уходзяць разам, абняўшыся). На зазыў твой снатворны Мак, сьпяшылі мы з далёкае стараны. Пахвалёны табе, паночку!

Мак. Навекі… Надта рад, што бачу вас у вялікім прыяцельстві. Ці даўна зышліся?

Пчэла. С першае вясны. У Асвы нехта спаліў хату з усім скарбам: яна з голаду ўмірала. Я зжалілася дала ей прытулак у сябе і накарміла. С тае пары і прыяцельства завялося. Цяпер мы ня можэмо адна без другое жыці.

Асва. (Сама сабе). Пакуль Пчэла будзе карміць нізашто пе адыйду.

Мак. А дзе вы жывецё?

Пчэла. У мяне у вульлю. Робімо кождая па сабе, а емо умесьці.

Асва. (Сама сабе). Твой салодкі мёд.

Мак. Хвалю вашу прыязнь.

Асва і Пчэла. (Разам). А пазволь, вяльможны Мак, завясьці прыяцельства с табою. Мы сядзем каля твайго вуха, ды засьпеваем табе сваю песьню. Ось гэтак: бз-бз бз!..

Мак. (Затыкаючы вушы). Дзякую вам, прыяцелькі, ніхай калі небудзь другім разам, а цяпер ня трэба…

Асва. А шкада, што шаноўны Мак не дазваляе пацешыць сябе нашымі сьпевамі. (Сама сабе) Ой, з якой-бы я ахвотай запусьціла у яго шчокі сваё гострае жыгала! .. (Асва і Пчэла атходзяць).

Тые, што былі ды Разэда.

Разэда. Да ног тваіх кладу паклон, вяльможны Мак! От і я, нябога, прыйшла да цябе на званну вечарынку.