Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/13

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

9


Мак. Жывём; як васпаня гадуешся?

Мурашка. нічога сабе, цягаемся пакуль што па сьвеці… Прыйшла да цябе на скокі ды на сьпевы.

Мак Вельмі рад бачыць цябе на сваей вечарынцы. Толькі будзь ласкаў да мяне блізка не падпаўзай: бо вы, мурашкі, хоць і працаўнікі добрые, але падчас і кусацца можэце, як сабакі.

Мурашка. Ой, мой дабрадзею, каб гэтака думка і запала мне ў галаву, то, даль-бо не маглабы споўніць, бо зубоў німа, усе ад старасьці выкрышыліся (У старану, сама сабе). Але, каб мне удалося забіцца пад яго апратку, я так сьпекла-бы яму бакі, што ён памятаўбы да страшгаго суду. (Мурашка поўзае каля Рожы і моцна яе кусае у нагу, Рожа адскаківае на аднэй назе і крычыць).

Тые, што былі і Матыль са Сканунцом.

Матыль і Скакунец (разам). Паклон табе снатворны Мак. З далёкіх палёў, ды з лясных лугоў ляцелі мы да цябе на вясёлу бясёду.

Мак. Шчасліў, што бачу вас на вечарынцы. Як прыяцелі пажываеце?

Матыль і Счакунец. З ранку да ночы летаем, атдухі не маем; сонечкам любуемея, с кветачкамі цалуемся… Ды схіліся, вяльможны пан Мак, мы цябе пацалуемо.

Мак. Не магу, госьці дарагіе, нахінуцца; — надта спіна баліць.

Матыль і Скакунец. А-ей, як жаль, што ня можэм пацалаваціся с табою, наш добры паночэ… (У старану кажуць самі сабе). От калі-б дабраціся да яго поўных чырвоных шчок, — выцягнулі-б з іх увесь сок. (Атходзяць у старонку