Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

8


Мак. Як маешся, суседка?

Рожа. Па праўдзі сказаці, грэх Бога гнявіць, жывецца вясёла і шчасьліва, але чую сэрцэм што шчасьце маё працягнецца ня доўга.

Мак. Нашто ты, суседка, цемніш сваё жыцьцё цяжкімі думкамі. Аткуль яны у цябе бяруцца?

Рожа. Гэтые сумные думкі я ўдыхаю у сябе разам с цеплатою вясенных дзён. Цяпер весна стаіць вельмі харошая: сонейко што дзень ласкава глядзіць з неба на зямлю і грэе яе сваімі цёплымі праменямі. Я расьцвіла і зрабілася пышнаю кветкаю. Над маей галавой ўюцца клубы пахнючаго водару. Людзі ня могуць нацешыцца маею красою, ня могуць надыхацца маім водарам. Але як яны глядзяць ня мяне, ды хваляць, я бачу у іх вачах воўчую прагавітасць. Мне так і здаецца, што вось хто небудзь з іх выцягне руку і аткруціць мне галаву; тагды й канец майму жыцьцю.

Мак. Праўда твая, пахучая Рожа, людзі непрыяцелі нашы; яны губяць нас без ніякаго жалю… Але ня будзем сягоньня думаць а благім; лепей паскачэм, ды павесялімся: сягоньня у мяне у чэсць вясны вечарынка,

Рожа. Гэтаму я надта рада.

Мак. Званочэк, заві гасьцей сюды.

Званочэк. (Атчыняе дзьверы і крычыць). Кветачкі пахучые, матылі лятучые, мурашкі паўзучые і вы хлопчыкі—малойчыкі — збірайцеся на вечарынку да шаноўнага пана мака!

Мак, Званочэк, Рожа, і Мурашка-працоўніца.

Мурашка. (упаўзаючы) Ці жыў—здароў чырвоны Мак?