7
ночы мы сабе спалі на мяккіх падушках, удзень цешыліся сонейкам, купаючыся у цеплаце яго залатых праменьнёў. А як сонейко хавалося за горы і на зямлю спушчаўся сьвяты вечэр, да нас прыходзіў дзядуля—Лесавік і шэптаў нам свае цікавые казкі. От раз да нас пад кусток забраўся касавокі зайчык; абнюхаў нас сваей пычкаю, а потым без усякае прычыны — гым!.. пазрываў голавы у маіх брацікоў і пабег сабе, як шалёны у цемру густога гаю… С таго часу, як прылучылося гэтае нешчасьце, я не магу жыць ў лесі: надта мне ужо шкада сваіх брацейкоў (Званочэк плачэ).
Мак. Не плач, дзецючок, сьлязьмі бядзе-гору не паможэш, Аставайся жыць у мяне у садку.
Званочэк. Дзякую вяльможны маку, за добрае слова і ласкавы прытулак (Нізка кланяецца. Нехта стукае у дзьверы. Званочэк атчыняе. Уходзіць Рожа).
Мак — Званочэк — Рожа.
Рожа. Пахвалёны табе сватворны мак! Як жывеш сусед?
Мак. Дзякуй Богу, жыву сабе без бяды, ды напасьці… Надта рад цябе бачыць Рожа пахучая!
Рожа. (Аглядаючы Мак). Але, які ты стаў важны ды статны, як той кароль.
Мак. Гдзе-ж там… Лепшай адзежы як у цябе, суседка, ніўкога німа. Ты першая паміж нас па багацтву свайго ўбору. І калі я — кароль, ты, суседка, праўдзівая царыца!…
Рожа. Дзякуй табе за добрае слова.