Старонка:Снатворны мак (1912).pdf/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

6

ды сілу. Сонейка усіх нас гадуе: кветачкі яно адзеваець у харошэнькіе ды багатые апраткі; пташэчак і мурашачэк корміць смачнаю страваю; дрэвам дае салодкі сок і акрывае іх густым, ды зялёным лісьцём. Вяліка слава яму!.. Весна гэта нашэ вяліка сьвята. Сягоньня у чэсць вясны я зраблю у сябе вечарынку. Пасклікаю кветкі, мурашэк, хлопчыкоў: ніхай усе разам павесяляцца, — (Мак сходзіць з грады; бярэ венік і пачынае чысціць сцежкі. Нехта стукае у дзьверы. Мак атчыняе, уходзіць Званочэк).

Мак — званочэк.

Званочэк. Пахвалёны табе снатворны мак!

Мак. Навекі. Куды цябе Бог нясе, Званочэк?

Званочэк. З лесу прыйшоў да цябе у садок, шаноўны маку. У нас у лесі цяпер надта страшна, ды сумна: адны совы крычаць, ды ваўкі выюць.

Мак. А чаму-ж ты, дабрадзею, не распацешыш лесу сваім вясёлым галаском? Засьпеваў-бы там песьню якую ці што…

Званочэк. Ня йдуць мне на думку песьні, паночку. У мяне на сэрцы ляжыць вялікі смутак.

Мак. С чаго-ж ён узяўся? Ці ня скрыўдзіў хто цябе там у лесі?

Званочэк. Але, паночку, мяне вельмі моцна крыўдзіць у лесі касавокі зайчык.

Мак. Ну. ну, кажы як гэта было…

Званочэк. Ось паслухайце, паночку… Жыў я у лесі пад зялёнымі кусьцікамі са сваймі трымя братамі. Добра нам тамака жылося а у