Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ня- не па віне хворых, якія зварачаліся да ўрачоў сваячасова, а дзякуючы нераспазнаваньню раньняга раку ўрачамі, неабходна зьвярнуць асаблівую ўвагу ўрачоў на недапушчальнасьць трафарэтных дыягназаў, як «катар страўніка», «язва шыйкі маціцы», «мэтрорагія», «хронічны мастыт», «геморой» і т. д., чым асабліва часта грашаць тарапэўты, да якіх упяршыню трапляюць хворыя і часта лечацца бяз посьпеху месяцамі і гадамі і накіроўваюцца да хірурга, як да апошняга сродку з вялікім спазьненьнем".

5. Расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні.

Наступная група — расстройствы жыўленьня і зьмяшчэньні — уключае ў сябе вялікую колькасьць разнастайных захворваньняў, сярод якіх ёсьць і такія, што даюць даволі значную сьмяротнасьць. У гэтую групу я залічаю:

  1. расстройствы жыўленьня на глебе судзіністых зьмен
  2. " " " " нэўрогенных момантаў
  3. " " " " эндокрынных захворваньняў
  4. " " " " парушэньняў абмену матэрый
  5. " " " « парушэнняў статыкі органаў

З прычыны немагчымасьці ахапіць усе захворваньні, я спыняюся толькі на некаторых — якія або вызначаюцца сваёй масавасьцю, або даюць вялікую сьмяротнасьць.

Грыжы.

Грыжы складаюць даволі значны контынгент хірургічных захворваньняў. Не закранаючы пытаньняў пра распаўсюджанасьць грыжы сярод насельніцтва, зьвярну ўвагу на тое, як часта бываюць грыжы ў хірургічных стацыянарных хворых. 50 год таму назад грыжы складалі толькі малы процант у стацыянарах:

Госьпіталь Бартолёмэя (1873 г.) на 3450 хворых -33 грыжы -0,1 проц.
Базэль (больніца) (1874 г.) » 654 " 4 « (Зашчэмленыя) -0,65 проц.
Госьпіталь сьв. Георга (1872 г.) » 1074 " 9 « -0,45 проц.
Тамбоўская земская больніца 1879—1899 г. г. » 3717 " 31 " -0,8 проц.

Цяпер сярэдні процант грыж у звычайных хірургічных стацыянарах каля 8-9-10 проц. — да 20 проц., як гэта відаць з некаторых лічбаў.