Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Сярэдняя лічба роўна 10 проц.: на 75.541 хірургічных стацыянарных хворых у хірургічных аддзяленьнях было 7.796 грыж, г. зн. 10,2 проц. (аддзяленьні Мартынава, Інстытут імя Скліфасоўскага, Залога, Юдзін, б-ца імя Дастаеўскага, Ардатаўская, Шэнкурская, Нова-Нікалаеўская, Бабухінская, Штых, Пэтрэн[1], Рубашоў).

Якая сьмяротнасьць пры грыжах? Калі мы возьмем вялікія лічбы дзяржаўных статыстык, дык для Расіі за 1912 г. сьмяротнасьць будзе — 3,1 проц., а для Германіі за 1923—1926 г.г. — 2,1 проц. Прымем апошнюю лічбу — 2,1 проц., — якая паказвае сьмяротнасьць апошніх год, і пры гэтым культурнай краіны. Такім чынам, яшчэ і цяпер на 100 чалавек з грыжамі памірае 2 чал. Гэтым лічбам адпавядаюць і даныя паасобных клінік і больніц: Штых дае 1,6 проц. (на 3.765 грыж) Пэтрэн — 0,5 (на 1.100 грыж); Юдзін — 1,4 проц. (на 282); Залога — 3,5 проц. (на 809); Возьнясенскі — 2 проц. (на 658); Інстытут імя Скліфасоўскага — 2 проц. (на 390); Міхалкін — 1,6 проц. (на 2.580) і т. д.; у мяне — 0,8 проц. (на 628).

Ці зьменшылася сьмяротнасьць пры грыжы? Для прыкладу пакажу сьмяротнасьць больніц: нямецкай — Бэтанія (1876 г.) — 23 проц.; ангельскай больніцы (1873 г.) — 34 проц.; рускай — Басманная (1891 г.) — 19 проц.

Для Расіі я магу падаць такія лічбы:

1858 г. 23 проц. сьмяротнасьці
1881 г. 11 " "
1892 г. 12 " "
1902 г. 6 " "
1912 г. 3,1 " "

Германія за 1923-11926 г.г. на 315.638 грыж мела 2,1 проц. сьмяротнасьці.

Сьмяротнасьць ад грыж бязумоўна зьменшылася. У іншым аспэкце, але з тым самым эфектам агульнага зьмяншэньня — ілюструюць гэта і амэрыканскія лічбы:

На 100.000 насельніцтва ў ПАЗШ памерла ад грыж

1901-1905 г. 1906-1910 г. 1911-1915 г. 1916-1919 г. 1920 21-22
13 12,9 11,7 11,2 10,6 10,6

Нажаль, і вольная грыжа пры лячэньня дае пэўны процант сьмяротнасьці. Раней, як мы ўжо бачылі, сьмяротнасьць была даволі значнай. За апошнія гады мы маем розныя лічбы. Крымаў гаворыць пра 1-0,9 проц.; хоць рэдка, але сустракаем і больш значныя лічбы — 2,5 проц. (Шэнкурская больніца).

  1. Спасылка на артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Karl Anders Petrén