Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

будзе паглынацца процантам павялічэньня самай колькасьці захворваньняў.

Паколькі асноўным сродкам змаганьня з ракам і цяпер зьяўляеццца опэрацыя, мы вымушаны зьвярнуцца да пасьляопэрацыйнай сьмяротнасьці.

Вельмі вялікую сьмяротнасьць ракавых хворых у хірургічных аддзяленьнях лёгка вытлумачыць: тут злучаецца некалькі фактараў — стары ўзрост, агульная няўстойлівасьць ракавых хворых, запушчанасьць выпадкаў і цяжкасьць самога ўмяшаньня.

Агульная няўстойлівасьць ракавых хворых добра характарызуецца лічбамі сьмяротнасьці іх і пры так званых паліятыўных опэрацыях, а тым больш — пробных опэрацыях. Процант сьмяротнасьці пры пробных ляпораторыях пры раку страўніка роўны ў Мэйо — 3 проц.; у Кютнэра — 4-5 проц.; у Мюлер — 16,8 проц. Пайр[1] ацэньвае яго ў — 10 проц.

Няўстойлівасьць ракавых хворых характарызуецца яшчэ тым, што яны лёгка гінуць ад інтэркурэнтных захворваньняў.

Так, паводле даных Русі і інш., на 77 выпадкаў сьмерці ад раку ў аднэй установе апошняя здарылася ад кахэксыі ў 24 выпадкаў; ад далучанай інфэкцыі — у 6 выпадках, і ад інтэркувэнтных захворваньняў лёгкіх і сэрца — у 47 выпадках, г. зн. у ⅔ выпадкаў хворыя паміралі ў выніку выкліканай ракам няўстойлівасьці організму. Ня дзіва, што лёгачныя аскладненьні пасьля опэрацыі вырываюць з жыцьця такую вялікую колькасьць опэраваных хворых.

Значэньне больш раньняй зварачальнасьці да хірурга і добрых умоў дэмонстуе статыстыка Уайта — пры раку кутніцы: у яго было на больнічных выпадках — 30 проц. сьмяротнасьці, а ў прыватнай практыцы — 12.

Ня буду гаварыць пра профіляктыку ракавых захворваньняў, бо ў гэтай галіне наўрад ці мы маем конкрэтныя даныя. Агульныя паказаньні ў гэтым сэньсе, датычныя ежы, распарадку жыцьця і пазьбяганьня шкодных прывычак (курэньне, алькоголь) — настолькі агульна прызнаныя, што пропаганда ў гэтым сэньсе можа толькі супадаць з агульным кірункам культурнага разьвіцьця нашага жыцьця.

Да знаходжаньня радыкальнага спосабу ўзьдзеяньня на рак, — справа зводзіцца да раньняй дыягностыкі і раньняй опэрацыі. У парушэньні першага і другога вінаваты і ўрачы, і хворыя. Усё гэта настолькі зразумела, што я абмяжуюся толькі цытатай з Болярскага: "З прычыны таго, што хвароба запушчалася ня-

  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Erwin Payr