Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/79

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Такім чынам, атрымліваецца, што Сокалаў (1928 г.) вызначае гэтую сьмяротнасьць у 25-30 проц. а Аншуц[1] (1927 г.) — у 10-15 проц.

Магскі на 221 выпадак меў 35 проц. сьмяротнасьці
Панамароў на 98 " " 30,6 " "
Гурлер[2] на 75 " " 27-32 " "
Рабінкін' на 148 " " ад 8 да 32 проц. (па лёкалізацыі)
Гранд - " 17,9 да 29,4 проц.
Клем на 320 " " 20,9 проц.
Краснабаеў на 428 " " 22,4 "
Оратор - " " 30 "
Гармс на 184 " " 11,5 да 17,5 "
Нэгелі на 97 " " 11 да 14,3 "
Рост на 236 " " 7 ла 14 "
Юдзін на 31 " " 13 проц.
Увядзенскі на 746 " " 8,5 "
Джыбсон на 155 " " 7 "
Пленц 2,4 "

Трэба думаць, што лічбы Краснабаева, Роста, Юдзіна зьяўляюцца сярэднімі (15-25 проц.). Мой матэрыял:

43 вострыя остэоміэліты — 4 сьмерці -9,3 проц. сьяротнасьці
83 хронічныя " 1 « -1,2 проц.

Сэптычны остэоміэліт дае вельмі цяжкую сьмяротнасьць — да 66 проц. (Вышагародзкая.) Таксама вялікую сьмяротнасьць дае остэоміэліт хрыбетніка.

Пры остэоміэліце хрыбетніка сьмяротнасьць была:

паводле Мэкінс-Эбот 1896 г. 71,4 проц.
» Донаці 1906 " 48 «
» Фолькман 1914 " 41,8 «
» Аглоблінай 1926 " 41,46 «

Множны остэоміэліт асабліва небясьпечны — ён дае да 81 проц. сьмяротнасьці (Панамароў). Чым большая маса касьці паражаецца, тым большая сьмяротнасьць, што добра відаць табліцы Панамарова:

остэоміэліт плечнай касьці -22,2 проц. сьмяротнасьці
» галёнкі -37,2 " «
» бядрыцы -55 " "
сківіцы — 250 выпад. -8 сьмярцей — 3,5 проц.

Бязумоўна, і пры остэоміэліце адыгрываюць ролю і запушчанасьць выпадку, і правільнае лячэньне (відаць, большасьць аўтароў ня згодны з раньняй трэпанацыяй і лічаць лепшым вызва-

  1. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі - Wilhelm Anschütz
  2. Магчыма, Гертруд Гурлер (Gertrud Hurler, 1889-1965) - заўвага Вікікрыніц