Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/78

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Але побач з гэтымі лічбамі, ёсьць і меншыя лічбы: Легей дае — 4,6 проц., Шутэ — 4,8 проц. (371 выпадак); Юдзін — 4 проц. (55 выпадкаў); Ардатаўская больніца (352 выпадкі) — 5 проц.; Штых (1.362 выпадкі) — 4 проц.; Швайцэр (302 выпадкі) — 3,5 проц.; Мэйо[1] на 16.980 опэрацый за 32 гады меў 2,6 проц.; Эндэрлен[2] ад 2 проц. да 10,5 проц.

Аднак, гэта сумарная лічба сьмяротнасьці не дае яшчэ сапраўднага ўяўленьня пра апошнюю. Калі выходіць толькі з гэтай лічбы, дык можа атрымацца ўражаньне, што хірургія жоўцевых шляхоў не зрабіла вялікага посьпеху. Даволі зьвярнуць увагу на лічбы Ігнатава, які сабраў 278 опэрацый, зробленых да 1891 г., і атрымаў 13 проц. сьмяротнасьці; або лічбы Лаўсен-Тэйт[3], які ў 1888 г. на 28 выпадкаў меў 7 проц. сьмяротнасьці. Гэта тлумачыцца надзвычайнай простасьцю даўнейшых опэрацый, з якіх рабіліся пераважна холецыстостомія.

У сучасны момант сьмяротнасьць знаходзіцца ў поўнай залежнасьці ад момантаў, якія аскладняюць захворваньне, і ад таго, ці выбірае хірург для опэрацыі выпадкі больш лёгкія ці больш цяжкія.

Даю, як прыклад, некаторыя лічбы:

Больш лёгкія выпадкі Больш цяжкія выпадкі
Кер 3,3 проц. 79,2 проц.
Рэйн 7 " 62 "
Клейншмід[4] 2,9-4,7 " 20,8-66 "
Кертэ[5] 3 " 15-18 "

Адзіным правільным шляхам зьяўляецца ўмяшаньне больш раньняе.

Калі нават ня трымацца таго погляду, што кожнае захворваньне трэба лячыць опэрацыйным спосабам, дык ужо кожнае аскладненьне абавязкова павінна быць опэравана сваячасова.

Такім чынам для зьмяшэньня сьмяротнасьці пры захворваньнях жоўцевых шляхоў, мы павінны канчаткова стаць на шлях больш раньняй опэрацыі.

Гнойныя захворваньні касьцей і мяккіх частак.

Цяжкім захворваньнем зьяўляюцца остэоміэліты. Яны даюць вялікі процант сьмяротнасьці, з якім ня лёгка змагацца. Вызначыць агульны процант сьмяротнасьці ад остэоміэлітаў цяжка, бо ён залежыць ад шмат якіх фактараў: лёкалізацыя, узрост і г. д.

  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — William Worrall Mayo
  2. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Eugen Enderlen
  3. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Lawson Tait
  4. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Otto Kleinschmidt (Chirurg)
  5. Артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Werner Körte