ляючы разрэз), але сама прырода остэоміэліту (сэпсіс) такая, што спадзявацца на параўнаўча лёгкую перамогу над ім ня можна.
Запаленьні мяккіх тканак (скуры, падскурнай клеткавічы - абсцэсы, флегмоны, панарыцыі і т. д.) зьяўляюцца вельмі распаўсюджаным відам хірургічных захворваньняў. Адносную вагу запаленьняў мяккіх частак да пэўнай ступені можна ўявіць сабе з наступных лічбаў: у застрахаваных СССР - 1925 - на запаленьні скуры і падскурнай клеткавіцы прыпадала - 13 проц.
Захворвальнасьць на флегмоны і абсцэсы відаць далей з такіх лічбаў: на 1.014.377 застрахаваных хворых было флегмон і абсцэсаў (СССР, 1925 г.) - 64.036, г. зн. 6,3 проц.; паводле ангельскіх даных за 1924 г. - 7,9 проц.
Залежнасьць паміж профэсіяй і запаленьнямі мяккіх частак прадстаўлена такімі лічбамі: запаленьні клеткавіцы (СССР, 1925 г.) у прамысловых рабочых складалі - 13 проц. усіх захворваньняў, а ў служачых і асоб непродукцыйнай працы - 7,4 проц. У статыстыцы чыгуначнікаў ён таксама шмат большы ў паравозных брыгад і рабочых чыгуначных майстэрань, чым у адміністрацыі і т. д. (18,24 і 1,93). Найбольшы процант хвароб скуры і падскурнай клеткавіцы заўважаны ў асоб, якія заняты апрацоўкай мінэраляў (24,31 проц.), жывёльных продуктаў (20,28 проц.), у асоб, занятых у здабывальнай прамысловасьці (20,83); найменшы - у асоб, якія задавальняюць так званыя духоўныя патрэбы (1,94 проц.), сцэна (2,48 проц.), хатняя гаспадарка (2,82 проц.).
Сэптычныя захворваньні скуры і падскурнай клеткавіцы, як даўней, так і цяпер, вырываюць з жыцьця не малую колькасьць людзей - у абсолютных лічбах для СССР, для Германіі - гэта, мабыць, 1500-2000 чалавек штогод, што ясна з наступных лічбаў:
Запаленьні клеткавіцы. | Лік выпад. | Сьмярцей | Процант сьмяротнасьці |
Расія 1892 г. у больніцах | 37.270 | 1.019 | каля 3 " |
" 1902 г. флегмоны | 28.246 | 967 | 3,4 " |
" 1912 г. ... | 66.450 | 1.361 | 2 " |
Германія Сэптычныя захворваньні скуры і клеткавіцы.
Год | Лік хворых | Лік сьмярцей | Проц. сьмяротнасьці |
1923 | 79.118 | 1.446 | 1,8 проц. |
1924 | 86.101 | 1.390 | 1,6 " |
1925 | 90.416 | 1.573 | 1,7 " |
1926 | 91.907 | 1.532 | 1,6 " |