Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/77

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная
Гады Хворых Сьмярцей Проц. сьмяротнасьці
Расія 1912 21.867 1.654 7,6
Германія 1923 32.726 2.255 7
« 1924 39.836 2.768 7
» 1925 47.189 3.351 7
« 1926 49.067 3.391 7

Такім чынам, можна лічыць, што лічба — 7 проц. — характэрызуе сьмяротнасьць пры захворваньнях печані і запаленьнях жоўцевых шляхоў.

Найбольшую сьмяротнасьць дае больш паджылы ўзрост (гл. лічбы Італіі).

Італія 1926 г. процант сьмяротнасьці па ўзростах:

Узрост Проц. сьмяротн. Узрост Проц. сьмяротн.
да 1 году 5,5 ад 20 да 40 г 13,2
» 10 « 5,6 » 40 " 60 г 29,4
ад 10 да 20 г 1,7 старэй 39,7

Гэта гаворыць пра два моманты: па-першае, аб тым, што аскладненьні, вынікам якіх бывае сьмерць, праяўляюцца іменна ў старыя гады і, па-другое, што старыя людзі кепска пераносяць гэтыя аскладненьні і тыя хірургічныя ўмяшаньні, якіх апошнія патрабуюць. Адсюль зразумела ясны вывад: ня трэба даводзіць гэтыя аскладненьні да больш старага ўзросту, трэба рабіць умяшаньне раней. Гэта апошняе відаць з наступных табліц:

Сьмяротнасьць опэраваных хворых

Эндэрлен[1] Гоц
Да 40 г 2 проц. 7,26 проц.
Ад 40 да 60 г 9,5 " 20 «
» 60 " 70 " 10,5 " 35,45 "

Агульная сьмяротнасьць пры опэрацыйным лячэньні жоўцевых захворваньняў была ў свой час вылічана Керам[2] (1913 г.), — на 5.500 выпадкаў — 12 проц. Цэлы рад вялікіх статыстык апошняга часу таксама дае лічбы, блізкія да вышэй-паказаных: Зібенгаар — 10 проц. (144 вып.), Спасакукоцкі — 10 проц., Інстытут імя Скліфасоўскага — 14 проц. Пэтрэн — 11 проц. (354 выпадкі), Джыбсон 10 проц. (526 выпадкаў) і г. д. Паводле Мельнікава, рускія справаздачы да вайны давалі — 11,4 проц., пасьля вайны — 12 проц. Мая статыстыка таксама дае 12 проц. Гоц дае ад 7 проц. да 35 проц.

  1. Артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Eugen Enderlen
  2. Верагодна, Harry Hyland Kerr — заўвага Вікікрыніц