Старонка:Смяротнасць пры хірургічных захворваннях і змаганне з ёю.pdf/74

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Мой матэрыял зусім адпавядае гэтым агульным лічбам: у мяне было выпадкаў:

опэраваных — 693 - 15 сьмярцей - 2,1 проц. сьм.
нэопэраваных — 144 - 4 " - 2,8 " "
________________________________________
Усяго — 837 19 сьм. - 2,2 " "

Адны вострыя апэндыцыты — 186 опэрацый — далі 15 сьмярцей, г. зн. 8 проц.

Агульная дынаміка процанту сьмяротнасьці пры апэндыцыце да пэўнай ступені можа быць ілюстравана наступнай табліцай.

Агульная сьмяротнасьць пры апэндыцыце:

Аўтар Год Лік выпадкаў Проц. сьмяротнасьці
Валь Да 1890 г. 55.891 6,6
1890-1900 г. 7,8
Салі[1] 1895 7.213 9,6
Валь 1900-1908 6,5
Зонэнбург[2] 1908-1911 1.183 4,9
дэ Кервэн[3] 1908-1912 6.116 8,1
Кюмэль[4] 1912 4.000 5,8
Кеніг[5] 1916-1921 1.353 6,8
Гразэр[6] 1919 - 5,6
Гольст 1927 2.481 2,46
Розанаў 1911-1924 4.193 2,3
Рубашоў 1924-1929 837 2,2

Такія-ж самыя вывады можна ілюстраваць і іншымі данымі. Паводле Страсбургера без опэрацыі памірае да 10 проц. і больш выпадкаў апэндыцыту. Бярозкін констатаваў, што ў 1901 г. процант сьмяротнасьці ад вострага апэндыцыту быў роўны 10. Баўэр меў у 1896—1907 г. г. — 6 проц. сьмяротнасьці, а за апошні час — 1,2 проц. Ністрэм 1900—1905 г. 9 проц., а ў 1916—1918 г., 1,06 проц.

Расія на ўсю колькасьць хворых на апэндыцыт дала ў 1902 г. — 6,5 проц. сьмяротнасьці, а ў 1912 — 3,4 проц.

Нарэшце, цікавы назіраньні паасобных асоб і пунктаў.

Дэрфлер (Германія) з 1895 да 1905 г. дабіўся зьмяншэньня сьмяротнасьці з 18 проц. да 5,5 проц. Паводле Эсэн (Базэль) сьмяротнасьць ад апэндыцыту з 1901 г. да 1925 г. зьменшылася (у абсолютных лічбах) з 57 да 35 — у мужчын і ад 35 да 27 — у жанчын — за год.

Якім шляхам дасягнута гэта зьмяншэньне? Галоўным чынам увядзеньнем раньняга хірургічнага лячэньня. Гэта можна давесьці, між іншым, тымі лічбамі, якія гавораць пра смярот-

  1. артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Hermann Sahli
  2. артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Eduard Sonnenburg
  3. артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Fritz de Quervain
  4. артыкул у Англійскай Вікіпедыі — Hermann Kümmell
  5. артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Fritz König (Chirurg)
  6. артыкул у Нямецкай Вікіпедыі — Ernst Graser